: Расейскія тэлеканалы паказваюць кадры з фільмаў «Плошча» і «Звычайный прэзідэнт» (Відэа)
Расейскі першы канал учора ў вячэрнім выпуску навін пракаментаваў новыя заявы Лукашэнкі пра магчымасць анулявання нядаўніх газавых і нафтавых дамоўленасцяў з Расеяй. У сюжэце расейскія журналісты выкарысталі кадры з дакументальных фільмаў вядомага беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага – “Плошча” і “Звычайный прэзідэнт”.
З “Плошчы” расейскі тэлеканал паказаў кадры масавых акцый пратэсту, што адбыліся ў Менску пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 года.
Са “Звычайнага прэзідэнта” Першы канал паказаў інтэрв’ю Лукашэнкі нямецкай газеце “Хандэльсблат”. “Гітлер сфармаваў магутную Нямеччыну, дзякуючы моцнай прэзідэнцкай уладзе, і нямецкі парадак, які фармаваўся стагоддзямі. Пры Гітлеру гэтае фармаванне дасягнула найвышэйшай кропкі. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта”, – сказаў тады Лукашэнка.
